Главная » Навiны » Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь

Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь

Кожны дзень хлопчыкі і дзяўчынкі ў лагеры працы і адпачынку “Пчолка” не толькі працуюць, але праводзяць час з карысцю і задавальненнем. На гэты раз дзень прайшоў пад дэвізам “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь”. “Пчолкам” давялося пабываць у розных мясцінах Беларусі. Некаторыя нават не маглі сабе ўявіць, што столькі цікавага можна ўбачыць у нашай краіне. Зазірнулі ў мінулае, пагаварылі, чым займаліся нашы продкі. А якая смачная баларуская кухня! Дзяўчаты паабяццалі, што на вячэру дома будуць дранікі. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўзгадалі галоўныя сімвалы нашай рэспублікі, чым яна славіцца: назвалі нашы брэнды. Асабліва спыніліся на Мінскай вобласці і,канешне, на нашай Дзяржыншчыне. Спадзяёмся, што нашы выхаванцы з гонарам будуць называць сябе беларусамі.

С.І. Паўлоўская


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж