Главная » Навiны » Падведзены вынікі Міжнароднага конкурсу па замежных мовах «Лінгвісцёнак -2020»

Падведзены вынікі Міжнароднага конкурсу па замежных мовах «Лінгвісцёнак -2020»

Гульня-конкурс » Лінгвісцёнак -2020″ праводзілася ў красавіку-маі 2020 года. Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 78 797 навучэнцаў з каля 2000 устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У гэтым годзе з-за падаўжэння школьных канікул тэрміны правядзення гульні-конкурсу «Лінгвісцёнак -2020» у многіх установах адукацыі былі перанесены на больш позні перыяд.  І па аб’ектыўных прычынах вынікі конкурсу былі падведзены толькі зараз.

У гульні «Лінгвісцёнак -2020», нягледзячы на складаную эпідэміялагічную сітуацыю, прынялі ўдзел 182   навучэнцы нашай гімназіі. (181 – па англійскай мове і 1  —  па французскай мове)

Азнаёміцца з вынікамі конкурсу, прагледзець адказы , убачыць памылкі і пазнаць тое, чаго не ведалі,  можна тут.  Выбірайце клас, Мінскую вобласць, Дзяржынскі раён і Гімназію  –і глядзіце свой вынік. 🙂 

Нагадваем, што ўсе удзельнікі конкурсу атрымаюць прызы!

Нам жа хочацца адзначыць, што  31 навучэнец гімназіі будуць адзначаны дадатковымі  прызамі за выдатныя вынікі.

 Віншуем

Маслоўскую Еву, Нікалайкову Маргарыту, Трафімаву Маргарыту , вучняў ужо 4 класа;

Бурдзільную Наталлю, Кавалеўскага Ягора, Кудзелка Ульяну, 5 клас;

Кашаленка Андрэя, 6 клас;

Бортнік Анастасію, Гаўрылава Рамана, Мірановіч Уладзіслава Шакаль Вікторыю, 7 клас;

Апраніча Рамана, Хаменка Арыяну, Гаркуна Паўла, Жук Юлію, Ізмер Юлію, Корхаву Ксенію, Машыноўскую Дзіяну, Мірон Марыю, Паўлусенка Міхаіла, Сікорскую Алісу, Царык Вольгу, 8 клас;

Даўгала Паліну, Прыбыльскую Ксенію, Трусевіча Аляксандра, 9 клас;

Гарошка Вадзіма, Дзікавіцкую Марыну, Клімовіч Анастасію, Русаковіч Ганну, 10 клас;

Дабравольскую Яну – выпускніцу 2020года  — ПА АНГЛІЙСКАЙ МОВЕ;

Ільюшэнка Аляксея, 10 клас —  ПА ФРАНЦУЗСКАЙ МОВЕ.

 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *