
“А мы ж з табой настаўнікі ўсяго,
І з гонарам мы крочым па планеце.
І ёсць у нас сапраўднае жыццё,
Якім кіруюць з захапленнем дзеці”
Што такое педагагічная прафесія? Якія патрабаванні прад’яўляюцца да настаўніка? Што павінен умець настаўнік? Якімі якасцямі павінен валодаць настаўнік? Ці магу я быць настаўнікам? Ці магу я ўжо сёння паспрабаваць сябе ў ролі настаўніка?
Адказы на гэтыя пытанні вы атрымаеце ў міжшкольным педагагічным класе Дзяржынскага раёна ў дзяржаўнай установе адукацыі «Гімназія г. Дзяржынска».
Міжшкольны педагагічны клас — калектыў навучэнцаў, жадаючых звязаць сваё жыццё са школай. А самае галоўнае — асэнсавана падысці да выбару педагагічнай прафесіі.
10 прычын, чаму вам трэба паступаць у міжшкольны педагагічны клас гімназіі г. Дзяржынска:
1. дапрафесiйная падрыхтоўка па кірунку «педагагічная адукацыя» (вывучэнне факультатыва «Уводзіны ў педагагічную прафесію»);
2. магчымасць вывучаць асобныя вучэбныя прадметы на павышаным узроўні;
3. высокі прафесійны узровень настаўнікаў, якія выкладаюць у міжшкольным педагагічным класе ( усе настаўнікі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі);
3. магчымасць паступлення без уступных выпрабаванняў на педагагічныя спецыяльнасці ва ўстановы вышэйшай адукацыі па рэкамендацыі педагагічнага савета ўстановы адукацыі пры наяўнасці адзнак не ніжэй за 8 (восем) балаў па профільных і не ніжэй за 7 (сем) балаў па ўсіх астатніх прадметах вучэбнага плана;
4. магчымасць свядома падысці да выбару будучай прафесіі, а таксама бліжэй пазнаёміцца з асаблівасцямі працы педагога;
5. шанец паспрабаваць сябе ў ролі памочніка класнага кіраўніка, важатага школьнага лагера або арганізатара школьных спраў;
6. магчымасць далучыцца да пошукава-даследчай і валанцёрскай дзейнасці;
7. магчымасць стварыць сваё першае педагагічнае партфоліо пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў;
8. навучанне ў адукацыйным асяроддзі, якое дазваляе асвойваць тэарэтычныя асновы педагогікі, псіхалогіі, арганізацыі дасугавай дзейнасці, набываць вопыт дапрафесiйнай падрыхтоўкі да педагагічнай дзейнасці і рабіць свядомы выбар будучай прафесіі;
9. удасканаленне камунікатыўных уменняў і так званых мяккіх навыкаў па камунікацыях, працы ў камандзе, кіраванні часам, менеджменце, правядзенню прэзентацый, лідэрству, асабістаму развіццю;
10. навучанне ў калектыве аднадумцаў.

Штогод выпускнікі педагагічнага класа радуюць нас паспяховым паступленнем на педагагічныя спецыяльнасці:
2017 год -70%
2018 год – 50%
2019 год- 60%
У 2020 годзе таксама спадзяемся на добрыя вынiкi.
Мы даём добры прагноз на будучае паступленне нашых выпускнікоў на педагагічныя спецыяльнасці!
Чытаць аб дзейнасці міжшкольнага педагагічнага класа за мінулы год тут
Здымкі з архіваў педкласа
Мы чакаем вас у сваiх радах i запрашаем на першую ўрачыстую сустрэчу, якая адбудзецца 5 верасня 2020 года ў 9.00 ў актавай зале гiмназii г. Дзяржынска.
І.І. Асадчая, намеснік дырэктара
























