У хуткім, зменлівым свеце варта ведаць пра асабістую адказнасць, пра свой ўклад у агульнае, глабальнае жыццё чалавецтва. З 24 па 27 жніўня я прымала ўдзел у першай, так званай пілотнай ініцыятыве ад Edcamp Belarus – Школе Глабальнай Грамадзянскасці. На першы погляд можа паказацца вельмі абстрактна, незразумела. Але гэта пэўныя рэчы, што робім мы і павінны рабіць кожны дзень. На працягу чатырох насычаных дзён аб правах чалавека і грамадзяніна, аб інклюзіі, аб мэтах устойлівага развіцця і пра шмат іншых працэсаў, якія датычацца тэмы. А самае галоўнае, гэта аб тым, калі чалавек разумее глабальнасць пытання альбо праблемы і пытае сам ў сябе: “А што асабіста Я магу зрабіць?”. Прыемна, што большая частка людзей, якіх хвалюе гэтае пытанне – настаўнікі. Настаўнікі – самыя адказныя неабыякавыя людзі.
Галубковіч Ала Юр’еўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства





