Главная » Навiны » Шосты школьны дзень 5 верасня ў гімназіі прайшоў пад дэвізам “З добрым настроем у новы навучальны год!”

Шосты школьны дзень 5 верасня ў гімназіі прайшоў пад дэвізам “З добрым настроем у новы навучальны год!”

У рамках рэалізацыі абласнога сезоннага праекта “Міншчына спартыўная. Дзяржыншчына. Восень” прайшлі: спартландыя “Будзеш моцным, будзеш лоўкім са спартыўнай падрыхтоўкай” для навучэнцаў 4, 5 класаў; спаборніцтвы па футболу сярод 7 класаў; працавала секцыя “Спартыўныя гульні”.

У рамках адзінага дня бяспекі навучэнцы наведалі рэсурсны цэнтр пры РАЧС на базе гімназіі №1. Акрамя гэтага, класныя кіраўнікі 5 “В” і 5 “М” класаў арганізавалі і правялі  інтэрактыўную гульню “Твая бяспека ў тваіх руках”, а  навучэнцы 4 класаў паўдзельнічалі ў гульні “Поле цудаў” па бяспецы.

Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі міжшкольнага педагагічнага класа.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на тэматычнай кніжнай выставе: “Бяспечны свет”.

 Наша каманда юных інспектараў дарожнага руху рыхтавалася да абласнога злёту.

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж