3 верасня ў гімназіі адбылася сустрэча навучэнцаў 5 класаў са старшым дзяржаўтаінспектарам ГАІ маёрам міліцыі Панчанка Аляксеем Юр`евічам. Мэта сустрэчы — прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.
Аляксей Юр`евіч расказаў навучэнцам пра тое, як правільна паводзіць сябе на праезнай частцы і растлумачыў правілы язды на веласіпедзе. Інспектар ДАІ адзначыў, што неабходна з ранніх гадоў няўхільна выконваць правілы дарожнага руху. Разам з Аляксеем Юр`евічам дзеці ўспомнілі асноўныя правілы бяспечных паводзін на дарозе, аб неабходных мерах пры яздзе ў аўтамабілі, аб неабходнасці выкарыстання дзіцячага аўтакресла, калі дзіцяці не споўнілася 12 гадоў або яго рост ніжэй за 150 см.
Таксама Аляксей Юр`евіч расказаў аб некаторых здарэннях, якіх можна было б пазбегнуць, калі б удзельнікі дарожнага руху выконвалі ўсе неабходныя правілы.На працягу сустрэчы гімназісты задавалі пытанні, якія іх цікавяць. У канцы сустрэчы інспектар ДАІ аддзячыў актыўных прыемнымі сюрпрызамі і пажадаў быць асцярожнымі, ўважлівымі і берагчы сябе на дарозе.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская