
Паважаныя бацькі!
З 1 верасня пачынае працу гурток «Робататэхніка» — платная адукацыйная паслуга. Запрашаем дзяцей на заняткі! Не сакрэт, што дзеці малодшага школьнага ўзросту ахвотна гуляюць з канструктарам LEGO. Выкарыстанне яго ў вучэбным асяроддзі спрыяе павышэнню пазнавальнай матывацыі навучэнцаў. Наступная, больш складаная прыступка працы з канструктарам — гэта канструяванне мадэляў — робатаў. Для гэтай мэты выкарыстоўваюцца наборы «LEGO Education WeDo». Стварэнне робатаў — гэта захапляльны працэс, які дазваляе вучням «ажыўляць» розныя мадэлі і канструкцыі, пазнаваць новае аб навакольным свеце, вывучаць базавыя арыфметычныя дзеянні, набываць навыкі элементарнага праграмавання і праектавання. WeDo дапамагае вучням зразумець, якую важную ролю тэхніка мае ў іх паўсядзённым жыцці. Дзеці вучацца крытычна і творча мысліць, вырашаць нестандартныя задачы, умець працаваць у камандзе, весці дыскусію, знаходзіць адзінае рашэнне ў спрэчнай сітуацыі і кожны занятак здзяйсняць новыя адкрыцці. Выкладчыкі — настаўнікі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Кузаўкова Анастасія Міхайлаўна, Трацэўская Ларыса Браніславаўна, педагог дадатковай адукацыі Пашкевіч Таццяна Юр’еўна.
Калі вас цікавіць такая магчымасць, запоўніце, калі ласка, форму тут