
Увага! Акцыя да Дня беларускага пісьменства
“Сэлфі з любімай беларускай кнігай”!
Да панядзелка 14 верасня дасылайце свае крэатыўныя фотаздымкі сваім настаўнікам беларускай мовы і літаратуры (або ў viber на нумар +375295552961, або на электронны адрас kate56127@gmail.com), не забывайцеся прадстаўляцца. У кадры павінны быць вы і ваша любімая кніга на беларускай мове.
Актыўныя ўдзельнікі акцыі будуць узнагароджаны высокімі адзнакамі па беларускай літаратуры, а іх фота – размешчана на сайце гімназіі.
Чакаем!
К.А.Мінько
