
16-18 верасня на базе STEAM-цэнтра гімназіі пачаў работу семінар «ІКТ-кампетэнцыі педагога ў STEM-адукацыі», які арганізаваны Мінскім абласным інстытутам развіцця адукацыі. Удзельнікі семінара — педагогі Дзяржынскага раёна, якія зацікаўлены ва ўкараненні сучасных тэхналогій у адукацыйны працэс. Падчас семінара педагогі пазнаёмяцца з канструяваннем робататэхнічных прылад на аснове Arduino, даведаюцца, як праграмаваць робатаў на базе канструктараў Lego Mindstorms EV3, набудуць першапачатковыя навыкі распрацоўкі камп’ютарных гульняў сродкамі межплатформеннага асяроддзя Unity.