
У суботу, 19 верасня, Інфаклуб запрасіў шасцікласнікаў на мерапрыемства «Свая гульня». І хоць, многія вучні ўжо трохі стаміліся пасля спартыўных гульняў у піянербол і баскетбол, знайшліся тыя, хто прыняў удзел і ў гэтай гульні. Спачатку ўдзельнікі пазнаёміліся з правіламі гульні, якіх яны не ведалі. Падзяліліся на дзве каманды, выбралі капітанаў і гульня пачалася . Выбіралі катэгорыю і пытанне з вызначаным балам. Задачы былі і лагічныя, і арыфметычныя, і алгарытмічныя, і жыццёвыя. Дзецям было цікава знаходзіць адказы. Нешта яны ўжо ведалі, а штосьці ім трэба будзе яшчэ даведацца. Напрыклад, яны з лёгкасцю ўспомнілі нядаўна вывучанаю на ўроку інфарматыкі прыладу, якая мае агульную назву з англійскім горадам і стрэльбай калібра 30 на 30. А вы ведаеце? Калі не, прымайце ўдзел у мерапрыемствах нашага Інфаклуба і вы даведаецеся шмат цікавага … А так як 19 верасня адзначаецца Дзень смайліка, хлопцы і дзяўчаты шчодра дарылі ўсмешку адзін аднаму. Бо ўсе ведаюць, што хоць яна нічога не варта, а падымае настрой усім.
Трацэўская Л.Б., настаўнік інфарматыкі