
Што можа быць лепш, чым час, які праведзены ў коле сям’і?
На мінулым тыдні вучні 4 «В» і 4 «Г» класаў адчулі гэта ў мерапрыемстве «Шчаслівы той, хто шчаслівы дома», якое прайшло ў шосты працоўны дзень у рамках дэкады духоўна-маральнага выхавання «У коле сям’ і нараджаецца душа».
Дзеці, бацькі і іх класныя кіраўнікі сустрэліся разам, каб адчуць ўзаемасувязь і падтрымку адзін аднаго. Удзельнікам мерапрыемства былі прапанаваны ролевыя гульні, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі паспрабавалі ўявіць сябе дарослымі, а бацькі наадварот стаць маленькімі. Дзеці і дарослыя з цікавасцю паўдзельнічалі ў псіхалагічных трэнінгах » Духоўныя раны» і «Звязанае дзіця».
Зрабіць крок насустрач адзін аднаму ў разуменні жыццёвых сітуацый дапамагла гульня «Зразумей мяне», у якой дзеці «зашыфравалі» ў сваіх выказваннях паняцці: шчасце, сям’я, дом.
У заданні «Інтэрв’ ю» хлопчыкі і дзяўчынкі пацікавіліся ў бацькоў пра якасці, якія яны хацелі б узяць ад дзяцей. У сваю чаргу мамы і таты задумаліся, а што ў іх характары можа з’яўляцца ўзорам для дзяцей. Творчае заданне «Складзі верш па апорных словах» выявіла, што вучні і іх бацькі вельмі таленавітыя! Мерапрыемства дапамагло сфарміраваць пачуццё павагі і клопату да членаў сям’і, садзейнічала збліжэнню бацькоў і дзяцей.
Н.С. Голуб, класны кіраўнік 4 “В” класа