Главная » Навiны » Узбагачаемся з кожным “ШАГам”

Узбагачаемся з кожным “ШАГам”

У чацвер, 24 верасня, у межах выхаваўчага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” адбылася сустрэча дзесяцікласнікаў гімназіі са старшынёй Дзяржынскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Сяргеевічам Чаганам. Тэма сустрэчы – “Актыўны грамадзянін: мае ўчынкі – мая адказнасць”.  Госць шчыра расказаў пра сваё жыццё, кар’еру, дзяліўся сваімі поглядамі з моладдзю. Расказаў пра раздзяленне галін улады ў раёне, якую функцыю выконвае кожная з іх, нагадаў пра канстытуцыйныя правы кожнага чалавека. Аляксандр Сяргеевіч закрануў шмат актуальных на сённяшні дзень пытанняў, заклікаў да дыялогу. І дыялог адбыўся. Юнакі і дзяўчаты смела задавалі пытанні, якія іх хвалююць. Час праляцеў зусім незаўважна, і некаторыя пытанні  нават не былі зададзены. Так адбываецца заўсёды, калі ў субяседніка ёсць што расказаць. З вышыні свайго жыццёвага вопыту госць даў важныя парады для тых, хто толькі ўваходзіць у самастойнае жыццё: пры выкананні любой працы кіравацца сумленнем і маральнымі законамі, крытычна мысліць, не губляць час і набываць практыкаарыентаваныя кампетэнцыі цяпер, падчас вучобы на ІІІ ступені адукацыі, бо яны абавязкова спатрэбяцца ў жыцці. Гімназісты адназначна набылі ад гэтай сустрэчы. Кожны – нешта сваё. Багаты той, хто ўмее слухаць і чуць.

Мінько К.А., класны кіраўнік 10 “А” класа

 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *