
Калі ў вас ёсць цікавасць да галіны сацыяльна-эканамічных адносін, калі вы марыце навучыцца прымаць усвядомленыя рашэнні ў галіне фінансавых адносін, вам сюды!
Рэспубліканская алімпіяда па фінансавай пісьменнасці сярод навучэнцаў X-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі пройдзе ў Беларусі ў верасні — снежні 2020 г. Арганізатары алімпіяды — Нацыянальны банк і Міністэрства адукацыі.
Алімпіяда стымулюе цікавасць да пытанняў фінансавай пісьменнасці і дазваляе праверыць веды ў зручнай і даступнай форме. Трэба адзначыць, што заданні ацэньваюць здольнасць прымяняць свае ўменні і веды ў жыццёвых абставінах.
Алімпіядныя заданні будуць ўключаць пытанні ў выглядзе тэстаў з варыянтамі адказаў па наступных тэмах: асабістыя фінансы, наяўныя грошы, зберажэнні, запазычанні, лічбавы банкінг, дзейнасць цэнтральнага банка, страхаванне, падаткі, інвестыцыі; таксама ўключаны шэраг задач на разлікі і вылічэнні, якія датычацца фінансаў.




















