Главная » Навiны » Шосты школьны дзень 26 верасня ў гімназіі прайшоў пад дэвізам “Суботні калейдаскоп”

Шосты школьны дзень 26 верасня ў гімназіі прайшоў пад дэвізам “Суботні калейдаскоп”

У рамках рэалізацыі абласнога сезоннага праекта “Міншчына спартыўная. Дзяржыншчына. Восень” прайшлі: спартландыя “Лоўкія і смелыя” для навучэнцаў 3 класаў; спаборніцтвы па валейболу сярод дзяўчат 8-9 класаў, па баскетболу сярод хлопчыкаў 8 класаў; працавала секцыя “Спартыўныя гульні”, гурток “Рухомыя гульні”.

Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі міжшкольнага педагагічнага класа.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з кнігамі С.Ожагава, прадстаўленымі на  кніжнай выставе, а таксама прыняць удзел у экалагічнай гадзіне “Ачысцім планету ад смецця”.

Для першакласнікаў адбылося свята “Мы школьнікамі сталі”. Навучэнцы 3-х класаў сабраліся на брэйн-рынг “Дзівосныя сілы прыроды”, а потым наведавалі восеньскую гульнятэку на свежым паветры. 5-класнікі разам з псіхолагам спрабавалі пазнаць свой унутраны свет. Навучэнцы 7 “М” и 7 “В” класа весела і з карысцю правялі час, размаўляючы пра розныя прафесіі.

У чарговы раз для навучэнцаў працавалі гімназічныя клубы. Клуб “Кліа” паклікаў шасцікласнікаў  ў мінулае і даў магчымасць акунуцца ў дзівосны свет гісторыі. У таго, хто цікавіцца жывёльным і раслінным  светам была магчымасць паспрабаваць свае сілы ў брэйн-рынгу “Экалагічны калейдаскоп” у рамках паседжання клуба “Эка”. А самыя малодшыя члены клуба “X-Stream”  бавілі час, гуляючы ў гульні на англійскай мове.

Таксама працавалі гурткі “Мод-Да”, “Тэатр моды “Шарм”, “Юны паляўнічы і рыбалоў”, “Кола сяброў”, “Баль, баль, баль!”

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская

 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж