Главная » Навiны » Раённае свята настаўнікаў

Раённае свята настаўнікаў

Да Дня настаўніка яшчэ некалькі дзён, а віншаванні ўжо паступаюць… Як такое можа быць? Усё вельмі проста. Справа ў тым, што ў аўторак, 29 верасня, у Дзяржынскім гарадскім доме культуры адбылося раённае свята, прысвечанае Дню настаўніка. Пабывала на ім і дэлегацыя нашай гімназіі. Перад святочным канцэртам ў фае ГДК можна было наведаць выставу, на якую кожная ўстанова адукацыі раёна прадставіла свой ралап і Кнігу, у якую ўнесены ўсе настаўнікі ўстановы. Таксама працавала прэс-зона, у якой вучні нашай гімназіі Рудак Анастасія і Цырыкаў Дзмітрый бралі бліц-інтэрв’ю ў настаўнікаў. Для гасцей свята былі прапанаваны прыгожыя святочныя “брошкі”, вырабленыя сваімі рукамі.

Са сцэны ад душы павіншавалі настаўнікаў старшыня райвыканкама Арцюшкевіч М.І., яго намеснік па сацыяльнай сферы Ігнатава В.В, начальнік Упраўлення па адукацыі раёна Гапанькова Г.У., кіраўнік ГА“Белая Русь” Смяян Р.М. Значную частку канцэрта заняла цырымонія ўзнагароджання настаўнікаў і кіраўнікоў устаноў. Ад нашай гімназіі на сцэну за Ганаровай граматай Упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Мінаблвыканкама выйшла Святлана Іванаўна Паўлоўская, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, за Падзякай начальніка Упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта – Святлана Уладзіміраўна Слінка, настаўнік біялогіі і хіміі.

Затым ўсіх чакала цудоўная, вельмі эмацыйная канэртная праграма ад артыстаў ГДК і саміх настаўнікаў. Колькі ж таленавітых педагогаў працуе ў нашым раёне!

Бясспрэчна, такія святы проста неабходны, каб настаўнікі запэўніліся ў значнасці сваёй працы, ды і проста адпачылі душой і сэрцам.

Мінько К.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж