Главная » Навiны » Да музыкі праз мастацтва

Да музыкі праз мастацтва

З 28 верасня па 2 кастрычніка ў нашай гімназіі прайшоў прадметны тыдзень «Да музыкі праз мастацтва».

У першы ж дзень навучэнцы 1-4 класаў сталі ўдзельнікамі вясёлых танцавальных перапынкаў. Прадэманстравалі свае музычныя веды ў галіне сучаснай музыкі, прыняўшы ўдзел у музычна-гульнёвай праграме » Google party»

Другі дзень быў не менш займальным і пазнавальным для навучэнцаў гімназіі. У актавай зале адбыўся канцэрт вучняў, якія ігралі на духавых і народных інструментах. Гледачы змаглі пачуць гукі жывой музыкі ў выкананні сваіх аднакласнікаў.

Трэці дзень здзівіў нас сваім незвычайным стылем. Вучні смела маглі маляваць на сцяне, і за гэта ім нічога не было!

У чацвёрты дзень свае дзверы расчыніла тэатральная гасцёўня. Удзельнікі тэатральнай студыі ГІМНТ паказалі пастаноўку “Кветкі малой Радзімы».

У пяты дзень тыдня адбыўся канцэрт «Ад усёй душы», прысвечаны нашым любімым педагогам. Творчыя калектывы гімназіі падарылі ўсім прысутным зарад бадзёрасці і натхнення.

Кіраўнік клуба «Гармонія» Ліпская А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *