Главная » Навiны » Субота 24 кастрычніка прайшла пад дэвізам: “Профарыентацыя+”

Субота 24 кастрычніка прайшла пад дэвізам: “Профарыентацыя+”

У рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Восень” у гімназіі прайшлі спаборніцтвы па мнагабор`і, а таксама спаборніцтва “Меткі стралок” сярод 8, 9 класаў. Дзяўчаты 9 класаў спаборнічалі па валейболе. А таксама нашы навучэнцы прынялі ўдзел у раённых спаборніцтвах па турысцка-прыкладному мнагабор`ю ў тэхніцы веласіпеднага турызму.

   Для навучэнцаў 4-х класаў класныя кіраўнікі правялі занятак па ПДР “Святлафор”.

  У рамках профарыентацыі ў бібліятэцы адбылася гульнёвая праграма “Прафесія – повар”. Адбыўся чарговы мітап рэалізацыі праекта “ProGirls”. Удзел прымалі дзяўчаты 8, 9 класаў. Яны знаёміліся з прафесіяй парыкмахера-універсала і гемдызайнера.

     Як заўсёды гімназістаў чакала спартыўная зала. Яны змаглі пагуляць у піянербол, валейбол, а навучэнцы малодшых класаў наведалі гурток “Рухомыя гульні”.

   У чарговы раз прайшоў рэгулярны чэмпіянат па інтэлектуальных гульнях “Мудрая сава”. На гэты раз сярод навучэнцаў 8 класаў. Перамогу атрымала каманда 8”А” класа. Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі міжшкольнага педагагічнага класа. Працавала школа абітурыента: заняткі па матэматыцы, гісторыі.

   Навучэнцы 6-х класаў вывучалі азбуку закона, разважалі над пытаннем законапаслухмяных паводзін.

    Клуб юных выратавальнікаў-пажарных паклікаў навучэнцаў 6 класаў на інтарактыўную гульню “Флікер.  Хлопчыкі і дзяўчынкі зрабілі калажы “Что б пожара избежать, вот что каждый должен знать».  У рамках работы клуба “Эка” прайшоў брэйн-рынг “Такая розная біялогія”. Клуб “Інтэлект” правёў гульню “За старонкамі падручніка матэматыкі” У клубе “X-Stream”  прайшла граматычная гасцёўня “What World of Wonder Is English Grammar!”.

   Таксама працавалі гурткі “Мод-Да”, “Тэатр моды “Шарм”, “Юны паляўнічы і рыбалоў”, “Кола сяброў”, “Баль, баль, баль!”, “Свет псіхалогіі”, “Лінгвіст”, “АВС”

    Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце   С.І.Паўлоўская


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж