Главная » Навiны » Настольныя гульні можна выкарыстоўваць і на ўроках гісторыі

Настольныя гульні можна выкарыстоўваць і на ўроках гісторыі

Аднойчы на перапынку дзеці сабіралі кубікі Рубіка і калі пабачылі мяне – настаўніцу гісторыі – ў іх нарадзілася ідэя зрабіць гістарычны кубік. Есць ідэя – трэба рэалізаваць! Мы вызначылі шэсць перыядаў ў гісторыі (6 бакоў кубіка): 1. Старажытныя часы. 2. Сярэднявечча. 3. Новы час. 4. Навейшы час. 5. СССР. 6. Вялікая Айчынная вайна. Стандартны кубік Рубіка мае на адным баку дзевяць маленькіх кубікаў. Такім чынам, дзеці вызначалі асноўныя даты, асоб і ілюстрацыі па перыяду (карысталіся па большай частцы падручнікамі, таму што дзеці ўжо маглі бачыць за перыяд навучання гэтую інфармацыю). Вось, што атрымалася

Наступным этапам працы было набыццё кубіка неабходнага памеру (вялікі, каб было добра бачна тое, што памяшчалася на ім). Далей – раздрукаваць інфармацыю як стыкеры. А потым проста наклеіць на кожны бок  адпаведнага перыяду. Кубік гатовы. Можна аднаўляць веды!

Хочацца дадаць, што гэта атрымаўся так званы “пілотны” варыянт. Для больш практычнага выкарыстання можна рабіць канкрэтныя тэмы, раздзелы ці модулі.

Па пытаннях раздрукоўкі стыкераў і наогул больш падрабязнай інфармацыі звяртайцеся да Алы Юр’еўны Галубковіч, або да вучняў 9″Б» класа Панасюка Андрэя і Хмары Яўгена.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж