Главная » Навiны » Шосты школьны дзень 31 кастрычніка пад дэвізам “Суботні настрой”

Шосты школьны дзень 31 кастрычніка пад дэвізам “Суботні настрой”

Вось і  скончылася І чвэрць, але гімназісты не спяшаюцца пакідаць гімназію. Суботні дзень тут быў перапоўнены дзіцячымі галасамі.

     Пачаў сваю работу аздараўленчы лагер “Лістападнічак” для навучэнцаў 1-5 класаў.

     Малодшыя гімназісты ўспомнілі любімыя казкі. Для навучэнцаў 4-х класаў адбылося свята ў “Свеце прафесій”. Бацькі разам з класнымі кіраўнікамі дапамаглі дзецям пазнаёміцца з рознымі прафесіямі. Гэта была цудоўная магчымасць правесці выхадны дзень разам.

   Як заўсёды гімназістаў чакала спартыўная зала. Яны змаглі пагуляць у піянербол, валейбол, а навучэнцы малодшых класаў наведалі гурток “Рухомыя гульні”.

   У чарговы раз прайшоў рэгулярны чэмпіянат па інтэлектуальных гульнях “Мудрая сава”. На гэты раз сярод навучэнцаў 9 класаў. Для навучэнцаў 5-х класаў былі арганізаваны інтэрактыўныя гульні “Эрудыт”, “Я і інтэрнэт”.    Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі міжшкольнага педагагічнага класа. Працавала школа абітурыента: заняткі па матэматыцы, гісторыі.  Вучні 10-11 класаў устаноў адукацыі Дзяржынскага раёна паспрабавалі свае сілы ў першым эапе рэпетыцыйнага тэсціравання.

   Таксама працавалі гурткі “Мод-Да”, “Тэатр моды “Шарм”, “Юны паляўнічы і рыбалоў”, “Кола сяброў”, “Баль, баль, баль!”, “Свет псіхалогіі”, “Лінгвіст”, “АВС”

    Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце   С.І.Паўлоўская


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж