У рамках рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» у лістападзе 2020 года падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Духоўныя каштоўнасці рэгіёна ў змесце дзейнасці музея».
Удзел у рэспубліканскім конкурсе дазволіў навучэнцам далучыцца да духоўнай спадчыны краю, глыбей даведацца аб праваслаўных храмах, святарах і іканапісцах, праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях сваёй мясцовасці.
У ліку пераможцаў у намінацыі «Крыніцы духоўнасці» навучэнкі 11 «Б» класа Рудак Анастасія і Смалянова Аляксандра. Іх даследчая работа ўзнагароджана дыпломам II ступені!
Віншуем пераможцаў і іх кіраўніка Святлану Уладзіміраўну Бурцаву!
Чытаць падрабязней на сайце МАІРА