Home » Навiны » Стартавала штогадовая рэспубліканская дабрачынная акцыя «Чудеса на Рождество»

Стартавала штогадовая рэспубліканская дабрачынная акцыя «Чудеса на Рождество»

У жыцці кожнага чалавека заўсёды павінна быць месца для цуду! І, вядома ж, напярэдадні навагодніх святаў чараўніцтва хочацца крышачку больш, чым у звычайныя дні.

Дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі, паважаныя дарослыя, запрашаем Вас прыняць удзел у дабрачыннай акцыі «Чудеса на Рождество» для дзяцей з малазабяспечаных, няпоўных сем’яў; дзяцей, якія выхоўваюцца ў сем’ях, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы; дзяцей, якія знаходзяцца на лячэнні ў медыцынскай установе.

Цацкі, спартыўны інвентар, канцылярскія тавары, прадметы для мастацкай творчасці, кнігі, настольныя гульні і іншыя падарункі, перададзеныя вамі ад чыстага сэрца, парадуюць дзяцей і падораць ім святочны настрой.

Не заставайцеся абыякавымі! Давайце ўсе разам пастараемся, каб дзеці змаглі адчуць радасць зімовых святаў і паверылі ў навагоднюю казку і добрых чараўнікоў!

Вы можаце перадаць навагоднія падарункі ў кабінет для працы з дзіцячымі аб’яднаннямі (кабінет №43) да 21 снежня 2020 года.

Н.І.Паўлоўская, педагог-арганізатар

 


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”