З мэтай рэалізацыі Праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой на 2020-2025 гады ў перыяд з лістапада па снежань 2020 года на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства было арганізавана правядзенне VI Беларускіх Калядных чытанняў «Гістарычная памяць народа: 550-годдзе з’явы Жыровіцкай іконы Божай Маці, 500-годдзе Жыровіцкага манастыра, 800-годдзе святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага».
У рамках чытанняў 11 снежня у онлайн-рэжыме была арганізавана работа секцыі па тэме «Праваслаўнае краязнаўства як важны аспект ў фарміраванні асобы на аснове духоўных культурна-гістарычных каштоўнасцяў»
Настаўнік гісторыі гімназіі Святлана Уладзіміраўна Бурцава прадставіла свой вопыт работы па напрамках праваслаўнага краязнаўства .