
Праект “POMOGUT.BY”http://pomogut.by — гэта аб’яднанне намаганняў і магчымасцяў дзяржавы і грамадзянскай супольнасці. На сайце сабрана самая важная інфармацыя аб праблеме наркаманіі. Як своечасова распазнаць у дзіцяці пачаткоўца наркамана? Куды звяртацца і хто можа дапамагчы? Якая адказнасць прадугледжана за распаўсюд наркотыкаў? На гэтыя і многія іншыя пытанні вы знойдзеце адказ на сайце.
Праект kids.pomogut.by http://kids.pomogut.by — гэта сумесная ініцыятыва Прадстаўніцтва Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь і Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, які рэалізуецца пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча, у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Умацаванне ў Рэспубліцы Беларусь нацыянальнага механізму перасылак пацярпелых ад гандлю людзьмі ». Праект накіраваны на папярэджанне і супрацьдзеянне эксплуатацыі дзяцей у сетцы інтэрнэт. Інфармацыя сайта рэкамендавана для дзяцей, бацькоў, педагагічных работнікаў.