
Алімпіяда праводзілася з мэтай павышэння матывацыі навучэнцаў да вывучэння хіміі і стымулявання іх да асобаснага і інтэлектуальнага развіцця.
Першы этап алімпіяды, у якім удзельнічалі 473 навучэнцаў, праходзіў у форме тэставання. У другі этап прайшлі 110 навучэнцаў VIII класаў, 111 вучняў IX класаў, 40 навучэнцаў X класаў і 46 вучняў XI класаў.
На другім этапе прадстаўнікі кожнага класа выконвалі камбінаваныя заданні алімпіяднага характару. Ва ўдзельнікаў алімпіяды была магчымасць паглыбіць і пашырыць атрыманыя веды ў галіне хіміі, прымяніць іх у ходзе выканання прапанаваных заданняў.
Пераможцамі прызнаныя 68 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Мінскай вобласці. Сярод іх Макарэвіч Ганна, вучаніца 8 «А» класа, і Гладкоўскі Мікіта, вучань 8 «В» класа. Яны ўзнагароджаны дыпломамі III ступені! Віншуем пераможцаў і іх настаўніка Беланожка Алену Іванаўну!