Home » Навiны » Чарговая гімназічная субота

Чарговая гімназічная субота

Кожная гімназічная субота праходзіць у гімназіі карысна і захапляльна. І мінулая субота не стала выключэннем.

   Самай галоўнай падзеяй стала свята “Дзень гімназіста”. Пяцікласнікі далі ўрачыстую клятву сумленна несці ганаровае званне вучня-гімназіста.

   Самыя малодшыя навучэнцы гімназіі прынялі ўдзел у мерапыемстве “Добрым быць зусім не проста”.

   Клуб “X-Stream” запрасіў навучэнцаў 6-х класаў на віктарыну-падарожжа “Our Blue- Eyed Country”. Адбылося паседжанне клуба “Кліа”. Навучэнцы 7 класаў узгадвалі Канвецыю аб правах дзіцяці. Сярод навучэнцаў 6-х класаў адбылася інтэлектуальная гульня “Свая гульня”.  У клубе “Інтэлект” прайшлі матэматычныя спаборніцтвы. Спаборнічалі юныя матэматыкі 5 “Г” класа.

Навучэнцы 8-х класаў наведалі мерапрыемства прававой накіраванасці “Наступствы нашых неабдуманых учынкаў”, 9-х класаў — профарыентацыйную гульню.

   Члены піянерскай дружыны прынялі ўдзел у “Піянерскай субоце”.

   Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі ў педкласе. Працавала школа абітурыента.

    А таксама працавалі аб`яднанні па інтарэсах: “Баль, баль, баль!”, “Кола сяброў”, “Юны паляўнічы і рыбалоў”, “Рухомыя гульні”, “Тэатр моды “Шарм”, “Мод-да”.

   Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская

 


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”