Главная » Навiны » Суботняя мазаіка

Суботняя мазаіка

Кожная гімназічная субота праходзіць у гімназіі карысна і захапляльна. І мінулая субота не стала выключэннем.

   Сярод навучэнцаў 8-х класаў у рамках гімназічнай спартакіяды прайшлі спаборніцтвы па валейболу. Навучэнцы 9-х класаў спаборнічалі ў баскетболе. А цудоўнае надвр`е клікала ўсіх жадаючых на вуліцу.

   Самыя малодшыя навучэнцы гімназіі прынялі ўдзел у мерапыемстве “Падарожжа ў краіну здароўя”.

   Клуб “X-Stream” запрасіў навучэнцаў 5-х класаў на інтэрактыўную гульню “Our Healthy, Wealthy and Wise Meetup!”. Адбылося паседжанне клуба “Эка”. Навучэнцы 7 класаў паспрабавалі свае сілы ў экалагічнай віктарыне “Крыжыкі-нолікі”. А навучэнцы 5-х класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальным турніры “Бітва розумаў”.

   Завяршыўся тыдзень клуба “Інфа”. Заключным  мерапрыемствам стаў вусны часопіс для навучэнцаў 8-10 класаў “Ідэя, якая апярэдзіла  час”.

   У рамках праектнай дзейнасці адбылася рэалізацыя профарыентацыйнага праекта “ProGirls&ProBoys”.

   Члены БРСМ прынялі ўдзел у акцыі “#УберёмСнегВместе”.

   Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах хімія, матэматыка, фізіка, заняткі ў педкласе. Працавала школа абітурыента.

    А таксама працавалі аб`яднанні па інтарэсах: “Баль, баль, баль!”, “Кола сяброў”, “Юны паляўнічы і рыбалоў”, “Рухомыя гульні”, “Тэатр моды “Шарм”, “Мод-да”. Удзельніцы гуртка “Мод-Да” ужо змаглі паказаць свае гатовыя вырабы.

   Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская

 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж