Да моманту, калі востра стане пытанне выбару прафесіі, нам, вучням другога класа, яшчэ далёка. Але задумацца аб гэтым варта ўжо сёння. Для таго, каб абраная прафесія стала любімай справай усяго жыцця, перш за ўсё, трэба добра ведаць, якія прафесіі ўвогуле ёсць на свеце.
Сёння вучні 2Б і 2В класаў атрымалі такую магчымасць, наведаўшы «Кірмаш прафесій». Варта адзначыць, што ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемства былі задзейнічаны будучыя настаўнікі, навучэнцы педагагічнага класа.
Вучні ўспомнілі прафесіі, якія ім добра вядомыя, даведаліся пра прафесіі, якія адышлі ў мінулае, з’явіліся ў апошні час.
Пачаткоўцы, з удзелам «маладых настаўнікаў», паспаборнічалі ў такіх конкурсах, як «Прафслоўнік», «Пыталіся – адказваем», «Прафесіі ў рэбусах і загадках», «Пантаміма».
Вялікі дзякуй усім удзельнікам за такі карысны і цікава праведзены час.
Мазур Н.І., Гудвіловіч С.М., класныя кіраўнікі 2Б і 2В класаў