Home » Навiны » УСЕ ПАЧЫНАЕЦЦА З ЛЮБВІ …

УСЕ ПАЧЫНАЕЦЦА З ЛЮБВІ …

У рамках пасяджэння клуба «Крынічка», 13 лютага, у гімназіі прайшла літаратурна-музычная гасцёўня «Усё пачынаецца з любві…», прысвечаная дню ўсіх закаханых.

Каханне бывае розным. Да сябе, да любімай справы, да бацькоў, да роднай зямлі… Пра каханне складаюць вершы, пішуць песні. Навучэнцы 5га класа пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята, даведаліся пра традыцыі святкавання ў розных краінах, чыталі вершы, разгадвалі віктарыну. Была арганізавана творчая майстэрня «Валянцінкі для мам і тат», дзе дзеці маглі сваімі рукамі сканструяваць сувеніры-сэрцы для сваіх блізкіх. Завяршылася свята дружным чаяваннем з салодкімі пачастункамі і цёплай сяброўскай размовай.

На мерапрыемстве панавала цёплая, душэўная атмасфера творчасці і фантазіі. Свята дапамогло ўсвядоміць шматграннасць самага вялікага пачуцця на зямлі. Усё гэта сапраўды аб’ядноўвае ўсіх нас, не пакідае нікога абыякавым!

Дзякуй усім удзельнікам!

Рудэнка Р.Г., класны кіраўнік 5″М» класа


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”