Home » Навiны » Праз мову — любоў да радзімы, праз літаратуру — асобасны рост

Праз мову — любоў да радзімы, праз літаратуру — асобасны рост

Непрыкметна падыходзіць да завяршэння Тыдзень клуба «Крынічка».

З задавальненнем прынялі ўдзел у пазнавальнай гульні «Пазнаём Беларусь» вучні восьмых класаў. Яны змаглі праверыць і замацаваць свае веды па такіх накірунках, як «Славутыя людзі зямлі беларускай», «Каменны летапіс»,»Сімвалы Беларусі»,»Літаратурная спадчына» і інш.
 
Не менш цікава прайшлі літаратурныя гасцёўні ў вучняў дзявятых класаў «Мая любімая кніга». Вучні расказвалі пра свае любімыя кнігі, разважалі над праблемамі, узнятымі ў іх, раілі аднакласнікам прачытаць . Як аказалася, вельмі розныя кнігі захапляюць падлеткаў.

У чацвер традыцыйна адбыўся рэспубліканскі конкурс «Буслік», у якім прынялі удзел 119 вучняў гімназіі.
 
Спадзяёмся, што гэтыя мерапрыемствы павысяць матывацыю вучняў да вывучэння роднай мовы і літаратуры.
 
Волчанка А.І., настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”