
18 лютага 2021 года, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, лідары вучнёўскага самакіравання і члены ПА ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” гімназіі г.Дзяржынска прынялі ўдзел у раённай дыктоўцы, якая прайшла на базе Дзяржынскай цэнтральнай бібліятэкі.
Традыцыйна кожны год дыктоўка прысвячаецца юбілеям пісьменнікаў–землякоў. Сёлета адзначаецца 115 гадавіну з дня нараджэння Мікалая Улашчыка, гісторыка, пісьменніка, краязнаўцы. Тэкстам для дыктоўкі быў абраны ўрывак з аўтабіяграфічнага твору “Хроніка”. Усе удзельнікі мерапрыемства паказалі добрыя вынікі.
На памяць усе прысутныя атрымалі інфа-падарунак ад бібліятэкі: кніжную закладку-пераклад “Шануй і ведай родную мову!”
Педагог-арганізатар В.А.Дубоўская






