Школьны тыдзень прайшоў і можна настроіцца на пазакласныя мерапрыемствы. 27 лютага ў гімназіі было надзвычай весела. Мы сустракалі гасцей в/ч 1463. У гімназіі прайшоў традыцыйны ваенна-спартыўны конкурс “А ну-ка, хлопцы”. Прыйшло шмат балельшчыкаў, каб падтрымаць нашых хлопчыкаў і гасцей. Пераможцамі сталі ўдзельнікі каманды в/ч 1463. Па словах удзелькаў гэта мерапрыемства прынесла шмат станоўчых эмоцый.
У рамках месяца прафарыентацыі, а таксама рэалізацыі праекта “ProGirls&ProBoys”, навучэнцы 9-х класаў сустрэліся з Юшкевіч Галінай Іванаўнай, псіхолагам-профкансультантам, а таксама ўдзельнічалі ў раённай профарыентацыйнай субоце.
Навучэнцы пачатковай школы прынялі ўдзел ў віктарыне “Падарожжа па Беларусі”, а таксама наведалі віктарыну ў бібліятэцы па рэсурсазберажэнню. Навучэнцы 2 “Б” класа весела правялі час у эколага-біялагічным цэнтры. Працавала школа ранняга развіцця.
Навучэнцы 6-х класаў наведалі творчую лабараторыю “Я – лідар”.
Адбыліся паседжанні клубаў “X-Stream”, “Эка”, “Інтэлект”.
Педагог-арганізатар Паўлоўская Н.І.