Home » Навiны » Падведзены вынікі абласнога этапу Рэспубліканскага конкурсу «ТэхнаІнтэлект»

Падведзены вынікі абласнога этапу Рэспубліканскага конкурсу «ТэхнаІнтэлект»

З 25 студзеня па 28 лютага 2021 года прайшлі адборачныя мерапрыемствы абласнога этапу Рэспубліканскага конкурсу навукова-тэхнічнай творчасці навучэнскай моладзі «ТэхнаІнтэлект».
Юныя вынаходнікі і даследчыкі Міншчыны прадставілі 220 творчых работ у 12 секцыях.  Абарона праектаў праходзіла ў  рэжыме відэаканферэнцыі ZOOM. Работа навучэнца 10 «А» класа Бірулі Барыса ў секцыі  «Экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне»  і работа навучэнца 8 «М» класа Слінкі Ягора ў секцыі «Робататэхніка, аўтаматыка, інтэлектуальныя сістэмы» былі высока ацэнены журы і атрымалі дыпломы за другое месца.

Барыс Біруля ўключаны ў склад каманды Мінскай вобласці, якая  прыме ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе навукова-тэхнічнай творчасці навучэнцаў «ТэхнаІнтэлект»! Конкурс  пройдзе з 16 па 18 сакавіка 2021 года ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце.

Віншуем Барыса, яго кіраўніка Слінка Святлану Уладзіміраўну і навуковага кансультанта Маслоўскага Алега Мечыслававіча і жадаем поспехаў у заключным этапе!

Віншуем Слінка Ягора і яго кіраўніка Кузаўкову Анастасію Міхайлаўну і жадаем яшчэ больш паспяховых праектаў! 

 Чытаць падрабязней і азнаёміцца ​​са спісам пераможцаў і прызёраў  можна на сайце МАІРА


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”