
Святочная субота
На пярэдадні свята 8 Сакавіка ў гімназіі прайшла святочная субота. Навучэнцы разам з педагогамі павіншавалі сваіх матуль з надыходзячым святам: падрыхтавалі канцэрт “Цяпло сэрцаў для мілых матуль”. Мамы з вялікім задавальненнем прыйшлі паглядзець на сваіх дзяцей і падтрымлівалі іх апладысментамі. Канцэрт атрымаў шмат станоўчых водгукаў і цёплых слоў, уражанняў хопіць надоўга.
Працавала майстэрня “Падарунак для матулі” для навучэнцаў першых класаў. Класныя кіраўнікі 5 “В” і 5 “М” класаў падрыхтавалі пазакласнае мерапрыемства «Вясеннія фантазіі», а навучэнцы 5 «Г» і 5 «Б» класаў былі запрошаны ў майстэрню “Сустракаем вясну кветкамі”.
Педагог сацыяльны сустракаўся з навучэнцамі 8 класаў на гадзіне зносін “Бар`еры, якія я ствараю сам”. Размова ішла пра здаровы лад жыцця. У спартыўнай зале прайшлі спаборніцтвы па валейболу паміж 8-мі класамі, па баскетболу паміж 9-мі класамі. Юныя блогеры сабраліся разам, каб расказаць пра свае аккаўнты.
У чарговы раз адбыліся гульні “Бітва розумаў” і “Што? Дзе? Калі?”. Прайшлі заняткі педкласа, факультатыўныя заняткі, працавала школа ранняга развіцця. Працавалі гурткі “Робататэхніка”, “АБВ”, “Лінгвіст”, “Тэатр моды “Шарм”, “Мод-Да”, “Баль, баль, баль!”, “Кола сяброў”, “Юны паляўнічы і рыбалоў”.
Педагог-арганізатар Паўлоўская Н.І.
















