Аздараўленчы лагер “Пралеска”
З 27 сакавіка па 02 красавіка ў нашай гімназіі будзе працаваць аздараўленчы лагер “Пралеска”, які змогуць наведаць пяцьдзесят хлопчыкаў і дзяўчынак.
Галоўная мэта работы лагера – арганізацыя эфектыўнага вольнага часу, занятасці і аздараўлення навучэнцаў у перыяд вясенніх канікул.
У лагеры гімназістаў чакаюць: гульнявыя праграмы, прагляд і абмеркаванне тэматычных відэафільмаў, цікавыя конкурсы, гульні на свежым паветры і спартыўныя спаборніцтвы.
Спадзяёмся, што шэсць дзён у школьным аздараўленчым лагеры дапамогуць хлопчыкам і дзяўчынкам не толькі карысна правесці вясеннія канікулы, але і падораць ім сілы і бадзёрасць на ўсю наступную чвэрць!
Кіраўніцтва гімназіі