Home » Навiны » Вясновы настрой

Вясновы настрой

Вось і наступіла сапраўдная, доўгачаная вясна, а разам з ёй канікулы для гімназістаў. Але не гледзячы на гэта, у гімназіі было шматлюдна.

На базе гімназіі адбыўся раённы злёт-конкурс атрадаў юных інспектараў дарожнага руху. Пачаў сваю працу аздараўленчы лагер “Пралеска”.

Класныя кіраўнікі 6 “В” і 5 “М” класа арганізавалі квест-гульню па фінансавай граматнасці “Грошы любяць падлік”. Удзельнікі даведаліся шмат карыснага і атрымалі салодкія грашовыя падарункі. У рамках акцыі “Бяспечныя канікулы” класныя кіраўнікі 6 “Б”, 6 “А” класаў правялі інтэрактыўную гульню “Бяспечныя паводзіны”. Навучэнцы 6 “М” класа вялі размову пра здаровае харчаванне.

Малодшыя навучэнцы наведалі музей “ЭкспІрыментус” і эколага-біялагічны цэнтр Дзяржынскага раёна.  Працавала школа ранняга развіцця.

Адбыліся паседжанні клубаў “X-Stream”, “Крынічка”.

Прайшлі заняткі педкласа, факультатыўныя заняткі. Працавалі гурткі “Робататэхніка”, “АБВ”, “Лінгвіст”, “Тэатр моды “Шарм”, “Мод-Да”, “Баль, баль, баль!”, “Кола сяброў”, “Юны паляўнічы і рыбалоў”.

Больш падрабязна чытайце аб мерапрыемствах на нашым сайце.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай працы С.І. Паўлоўская


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”