Главная » Навiны » Канікулы — час прыгод і адкрыццяў

Дз Колледж

Канікулы — час прыгод і адкрыццяў

Скажыце, ці ёсць сярод вашых знаёмых тыя, хто не марыў бы ўбачыць жывых дэльфінаў? Няма! Сярод вучняў 2 «Б» класа нашай гімназіі таксама такіх не знайшлося! Таму экскурсію ў дэльфінарый «Немо» чакалі з нецярпеннем.

І вось 1 красавіка наша мара ажыццявілася. Мы — у Мінскім гарадскім заапарку, на тэрыторыі якога і размяшчаецца дэльфінарый. Да пачатку выступлення паўтары гадзіны, таму з задавальненнем  знаёмімся з жыхарамі заапарка. А іх тут аж 461 від (у тым ліку 226 занесеных у Чырвоную кнігу)! Наведваем экзатарыум — павільён фауны Паўднёвай Амерыкі, дзе ёсць магчымасць паназіраць за рознымі відамі малпаў, трапічных птушак, драпежнікаў, вялізных рыб і іншых незвычайных рэптылій.

Кульмінацыяй нашай экскурсіі стала шоу «Адзіная планета» з удзелам марскіх коцікаў, марскога льва і дзіўных дэльфінаў-афалінаў. «Артысты» паказалі нам розныя нумары. Яны падкідвалі мячы ўверх, скакалі праз абручы, вынырвалі з-пад вады і рабілі піруэты ў паветры.

Асабліва ўразіла, як дэльфіны малявалі: спачатку ярка-жоўтымі фарбамі, затым зялёнымі, сінімі. Атрымалася сапраўдная карціна, якая дасталася нашаму аднакласніку Андрэю Шурпіку. Лічыцца, што такая карціна прыносіць шчасце свайму ўладальніку.

Дзякуючы гэтай экскурсіі мы зразумелі, што дэльфіны вельмі разумныя. Яны заўсёды слухаюць свайго «настаўніка» і выконваюць усе яго каманды, за што атрымліваюць прысмакі. А яшчэ дэльфіны  вельмі працавітыя. Для таго, каб парадаваць нас сваім выступленнем, яны рэпеціруюць не адзін дзень!

Нам вельмі спадабалася паездка, такая яркая і незабыўная! Мы адкрылі для сябе свет марскіх жывёл і акунуліся ў атмасферу свята!

Мазур Н.І., класны кіраўнік 2 «Б» класа.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”