Главная » Статьи опубликованы Natalia Mazur
Архивы автора: Natalia Mazur
Ведай правілы дарожнага руху!

Мерапрыемствы, прысвечаныя тэме правілаў дарожнага руху, заўсёды актуальныя. На першы погляд, ПДР простыя і зразумелыя, але выконваюць іх не заўсёды і не ўсе. Неабходнасць ведання і выканання правілаў дыктуе само жыццё.
Сёння, 18 верасня, для вучняў 3А і 3Б класаў прайшла конкурсная праграма “Ведай правілы дарожнага руху”.
Канікулы — час прыгод і адкрыццяў
Скажыце, ці ёсць сярод вашых знаёмых тыя, хто не марыў бы ўбачыць жывых дэльфінаў? Няма! Сярод вучняў 2 «Б» класа нашай гімназіі таксама такіх не знайшлося! Таму экскурсію ў дэльфінарый «Немо» чакалі з нецярпеннем.
І вось 1 красавіка наша мара ажыццявілася. Мы — у Мінскім гарадскім заапарку, на тэрыторыі якога і размяшчаецца дэльфінарый. Да пачатку выступлення паўтары гадзіны, таму з задавальненнем знаёмімся з жыхарамі заапарка. А іх тут аж 461 від (у тым ліку 226 занесеных у Чырвоную кнігу)! Наведваем экзатарыум — павільён фауны Паўднёвай Амерыкі, дзе ёсць магчымасць паназіраць за рознымі відамі малпаў, трапічных птушак, драпежнікаў, вялізных рыб і іншых незвычайных рэптылій.
Ражаство — час цудаў

Дамы, дарогі і лясы
заззялі снежным серабром.
І ў звонкім голасе красы
Цяпло і радасць. З Ражаством!
Чароўны час! Усмешкі грэюць!
І зорка ўсходзіць за акном!
Анёлы ўсім надзеі сеюць!
З цудоўным светлым Ражаством!
Ражаство — асаблівы час! Гэта пара казак, цудаў, добрага настрою, шчасця і, абавязкова, падарункаў. Цяжка знайсці чалавека, які не любіў бы атрымліваць падарункі. А многія з задавальненнем дораць іх іншым.
Бывай, Буквар!

Азбуку ведаць карысна і важна,
каб навучыцца пісаць!
І вучань, самы маленькі нават,
У школу ідзе, каб граматным стаць!
І няхай нямнога літар у алфавіце,
можна з іх скласці тысячы слоў!
Для перамог і новых адкрыццяў
азбука — гэта аснова асноў!
Сёння, 29 мая, першакласнікі гімназіі развіталіся з першай кнігай — Букваром. Свята «Развітання з Букваром» — вельмі важная падзея ў жыцці дзяцей, таму што рабяты пераадолелі адзін з важнейшых рубяжоў у гэтым жыцці — навучыліся чытаць!
Сям’я — гэта дом!
Сям’я — гэта свет, дзе пануюць любоў і адданасць. Гэта радасць і смутак, што адны на ўсіх. Гэта звычкі і традыцыі. Гэта крэпасць, за сценамі якой пануюць спакой і любоў. Сям’я для кожнага з нас — самае галоўнае, самае патрэбнае ў жыцці.
16 мая вучні 1А і 1Б класаў прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню Сям’і. Каля трыццаці першакласнікаў прынялі ўдзел у віктарыне «Сям’я — гэта шчасце!». Сярод пераможцаў варта адзначыць Рубанаву Мар’яну, Шэйко Паліну, Залатар Марыю, Станкевіч Ксенію, Кашуба Кіру.



