Home » Навiны » Ведай правілы дарожнага руху!

Ведай правілы дарожнага руху!

Мерапрыемствы, прысвечаныя тэме правілаў дарожнага руху, заўсёды актуальныя. На першы погляд, ПДР простыя і зразумелыя, але выконваюць іх не заўсёды і не ўсе. Неабходнасць ведання і выканання правілаў дыктуе само жыццё.

Сёння, 18 верасня, для вучняў 3А і 3Б класаў прайшла конкурсная праграма “Ведай правілы дарожнага руху”.

У ходзе гульні трэцякласнікі з дапамогай вершаў, загадак, рухомых гульняў замацавалі веды па тэме “Дарожныя знакі”, паўтарылі правілы паводзін пешахода і пасажыра, даведаліся, навошта ў аўтамабілі аптэчка і як аказаць першую дапамогу.

Нягледзячы на дрэннае надвор’е, у ўдзельнікаў мерапрыемства  быў цудоўны настрой. Рабяты з задавальненнем выконвалі заданні, рашалі задачы, разгадвалі рэбусы, мадэліравалі дарожныя сітуацыі, удасканальваючы веды.

У заключэнне ўсе адзначылі, што правілы дарожнага руху патрэбна не толькі ведаць, але і выконваць, каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў.

Н.І.Мазур, класны кіраўнік 3Б класа

 

 


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”