Дамы, дарогі і лясы
заззялі снежным серабром.
І ў звонкім голасе красы
Цяпло і радасць. З Ражаством!
Чароўны час! Усмешкі грэюць!
І зорка ўсходзіць за акном!
Анёлы ўсім надзеі сеюць!
З цудоўным светлым Ражаством!
Ражаство — асаблівы час! Гэта пара казак, цудаў, добрага настрою, шчасця і, абавязкова, падарункаў. Цяжка знайсці чалавека, які не любіў бы атрымліваць падарункі. А многія з задавальненнем дораць іх іншым.
Цікава, што ў жыхароў шэрагу англамоўных краін нават існуе цэлае свята — Дзень Падарункаў (Boxing Day), які штогод адзначаюць на наступны дзень пасля святкавання Ражаства.
У нашай краіне такога свята няма. Затое існуе традыцыя дарыць адзін аднаму падарункі на калядныя святы.
І сёння вучні 2 «Б» і 2 «В» класаў з задавальненнем рыхтавалі падарункі для сваіх блізкіх. На працягу амаль двух гадзін вучні стваралі цуд.
Падчас мерапрыемства ў класе панавала атмасфера дабра, радасці, сяброўства, узаемадапамогі.
І як не верыць у цуд, калі са звычайнага ліста фетру ў нас атрымаліся такія цудоўныя калядныя рукавічкі і валёначкі?! Ды яшчэ з салодкімі сюрпрызамі!
Будзем верыць у цуды! І яны абавязкова збудуцца!
Класныя кіраўнікі 2 «Б» і 2 «В» класаў Мазур Н.І., Гудвіловіч С.М.