У чарговы раз гімназія паклікала сваіх навучэнцаў, каб правесці суботу разам.
Навучэнцы 5-х класаў прынялі ўдзел у спаборніцтввах па баскетболу.
У навучэнцаў пачатковай школы была магчымасць пагуляць у спартыўныя гульні з мячом. У рамках марафона “Крылы анёла” для іх прйшоў майстар-клас па народным танцам. Вучні 2-х класаў рыхтавалі падарункі да Ражства для сваіх блізкіх.
Па традыцыі прайшоў турнір інтэлектуальных гульняў “Мудрая Сава”. На гэты раз прайшла гульня “Рызыкуй!”. Лепшай стала Шакаль Вікторыя, навучэнка 7 “В” класа.
Клуб “X-Stream” запрасіў навучэнцаў 8-х класаў у віртуальнае падарожжа “The History of Moving Pіctures” . Клуб “Кліа” паклікаў юных гісторыкаў на брэйн-рынг.
Члены піянерскай дружыны прынялі ўдзел у піянерскай субоце.
Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі ў педкласе. Працавала школа абітурыента.
А таксама працавалі аб`яднанні па інтарэсах: “Баль, баль, баль!”, “Кола сяброў”, “Юны паляўнічы і рыбалоў”, “Рухомыя гульні”, “Тэатр моды “Шарм”, “Мод-да”.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская