Навучэнцы 6 «А», 6 «Г», 6 «М» класаў прынялі актыўны ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне «Бяспека ў сетцы ГДК», якое адбылося 17 снежня 2020 года на базе Дзяржынскага гарадскога Дома культуры і было накіравана на фарміраванне прававой культуры навучэнцаў, прафілактыку дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.
Хлопчыкі і дзяўчынкі паказалі добрыя веды ў сістэме законнасці і правапарадку, а таксама ўменне ўжываць прававыя веды на практыцы, праектаваць правамерныя спосабы дзеянняў у розных жыццёвых сітуацыях, даваць прававую ацэнку ўчынкам людзей, а таксама праявілі эрудыцыю, кемлівасць і хуткасць выканання заданняў віктарыны, паказалі ўменне працаваць у камандзе. Вялікую падтрымку ўдзельнікам аказвалі аднакласнікі з групы балельшчыкаў.
Пераможцам інтэрактыўнай віктарыны «Бяспека ў сетцы ГДК» стала Кісіцкая Кацярына, навучэнка 6 «М» класа.
Па заканчэнні віктарыны для дзяцей была арганізавана сустрэча з начальнікам аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі аддзела ўнутраных спраў Дзяржынскага РАУС, Андрэем Леанідавічам Гардзевічам і старэйшым інспектарам інспекцыі па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў Дзяржынскага РАУС, Ксеніяй Мікалаеўнай Цупрун, якія нагадалі навучэнцам аб тым, што ў Мінскай вобласці стартавала прафілактычная акцыя «Бяспечныя канікулы», у форме «пытанне-адказ» прагаварылі аб неабходнасці захавання правілаў дарожнай бяспекі, надаўшы асаблівую ўвагу выкарыстанню святловяртальных элементаў у цёмны час сутак.
Лагічным завяршэннем мерапрыемства стала ўручэнне маленькіх, але вытлумачальна вялікіх падарункаў у выглядзе карыснай звычкі — флікераў.
Н.І.Паўлоўская, педагог-арганізатар