Главная » Навiны » Сям’я — гэта дом!

Сям’я — гэта дом!

Сям’я — гэта свет, дзе пануюць любоў і адданасць. Гэта радасць і смутак, што адны на ўсіх. Гэта звычкі і традыцыі. Гэта крэпасць, за сценамі якой пануюць спакой і любоў. Сям’я для  кожнага з нас — самае галоўнае, самае патрэбнае ў жыцці.

16 мая вучні 1А і 1Б класаў прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню Сям’і. Каля трыццаці першакласнікаў прынялі ўдзел у віктарыне «Сям’я — гэта шчасце!». Сярод пераможцаў варта адзначыць Рубанаву Мар’яну, Шэйко Паліну, Залатар Марыю, Станкевіч Ксенію, Кашуба Кіру.

Віншуем пераможцаў!

А якія цудоўныя малюнкі прысвяцілі сваім сем’ям пачаткоўцы.

    

У творчай майстэрні «Сям’я! Там, дзе шчасце!» пераможцай стала Кашуба Кіра, вучаніца 1Б класа. Свой малюнак «Семья — это нежный цветок, ему нужна забота и дружная работа!» Кіра выканала разам з бабуляй. 

Мазур Н.І., класны кіраўнік 1Б класа


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж