Главная » Навiны » Вынікі шостага школьнага дня, 16 мая

Вынікі шостага школьнага дня, 16 мая

У шосты школьны дзень у гімназіі прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі міжшкольнага педагагічнага класа; Школы юнага матэматыка, юнага фізматыка, юнага хіміка; Школы абітурыента; заняткі гурткоў “Юныя інспектары дарожнага руху”, “Свет псіхалогіі”.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на тэматычнай кніжнай выставе, прысвечанай Дню сям’і “Што чыталі вашы бацькі”. Вучні 1 А і 1 Б класаў прынялі удзел у віктарыне “Сям’я – гэта шчасце!”. Пераможцамі віктарыны сталі навучэнцы 1 Б класа Рубанова Мар’яна, Шэйко Паліна, Залатар Марыя, Станкевіч Ксенія, Кашуба Кіра. У творчай майстэрні “Сям’я! Там, дзе, шчасце!” пераможцам стала Кашуба Кіра са своёй работай “Сям’я – гэта нежная кветка, ёй патрэбны клопат і дружная работа”.

Асноўнай формай правядзення мерапрыемстваў у суботу сталі дыстанцыйныя мерапрыемствы. Клуб “Інфа” запрасіў усіх жадаючых на дыстанцыйную віктарыну “Знаўцы інфарматыкі”. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі якой сталі навучэнцы 9 М і 9 А класаў: Юшкевіч Нікіта, Бараўцова Лізавета, Ільіна Анастасія, Падольская Вераніка, Цырыкаў Дзмітрый, Платкоўскі Аляксей, Гойшык Ягор, Стаднік Трына, Салаўёў Данііл, Грынкевіч Уладзіслава, Какмінская Ангеліна, Каржанеўскі Арцём.

Клуб “Кліа” прапанаваў анлайн-віктарыну “Шляхамі Перамогі”, лешымі сталі навучэнцы 10 класаў: Калантай Іван, Озерава Юлія, Рудак Анастасія, Коўтун Анастасія, Смалянова Аляксандра, Вяткін Уладзіслаў, Янкоўская Ганна.

Для васьмікласнікаў прайшоў “Конкурс архітэктараў”, у якім прынялі ўдзел вучні, якім цікава ствараць нешта новае і крэатыўнае, а таксама тыя, хто цікавіцца прафесіяй “Архітэктар”.

Дыстанцыйная віктарына па казках Андэрсана зацікавіла вучняў 2 класаў. Па выніках віктарыны лепшымі знаўцамі казак сталі: Ліхачоў Усевалад, Лісоўскі Іван, Калыхан Барыс, Пазняк Кірыл, Рудэня Павел,Трухановіч Анастасія, Паўлюць Кіра, Якаўлева Берта, Смольская Юлія, Васюкевіч Аляксей, Басістая Ангеліна, Мінько Алена, Чэрнік Стас, Сурко Вадзім, Сугако Злата, Шабан Артур, Гашчук Аліна, Місюкевіч Філіп, Еўдакімава Нэллі, Кунцэвіч Кірыл, Майсевіч Андрэй.

Анлайн-віктарына “Што ты ведаеш пра здароўе?” паказала, што ў навучэнцаў нашай гімназіі  сфарміраваны высокі ўзровень прадстаўленняў пра каштоўнасць здароўя і здаровага ладу жыцця. Першымі, правільна адказаўшымі на пытанні віктарыны, сталі: Бельская Мілана, 8 А клас, Тразанаў Мікіта, 10 А клас, Грыгаровіч Іван, 8 А клас.

         Выніковы профмітап “Выбар прафесіі – гэта важна. Выбар за табой!” подвёў вынікі реалізацыі профарыентацыйнага праекта “ProGirls”. Удзельнікі адзначылі, што даведаліся шмат новага аб прафесіях, што вельмі цікава слухаць расповеды людзей аб іх прафесіях і аб іх жыцці. Некаторыя навучэнцы, дзякуючы праекту, ужо вызначыліся са сваёй будучай прафесіяй.

Пабываўшы на творчай анлайн-майстэрні “Кветнік сваімі рукамі: проста дадай вады” усе навучыліся ствараць невялікі цуд сваімі рукамі.

Анлай-гульня “Бяспека ў Інтэрнэце” для 4-6 класаў яшчэ раз намомніла вучням пра правілы бяспечных паводзін у інтэрнэце.

Педагог-арганізатар В.А.Дубоўская


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж