Азбуку ведаць карысна і важна,
каб навучыцца пісаць!
І вучань, самы маленькі нават,
У школу ідзе, каб граматным стаць!
І няхай нямнога літар у алфавіце,
можна з іх скласці тысячы слоў!
Для перамог і новых адкрыццяў
азбука — гэта аснова асноў!
Сёння, 29 мая, першакласнікі гімназіі развіталіся з першай кнігай — Букваром. Свята «Развітання з Букваром» — вельмі важная падзея ў жыцці дзяцей, таму што рабяты пераадолелі адзін з важнейшых рубяжоў у гэтым жыцці — навучыліся чытаць!
Гэты шлях быў доўгім для нецярплівай малечы, і кожны прайшоў яго па-свойму. Хтосьці пачаў чытаць яшчэ да школы, па вечарах, разам з мамай і татам, а хтосьці ўпершыню адкрыў кнігу, седзячы ў школе за партай. Але, так ці інакш, для кожнага першакласніка «Развітанне з Букваром» — асаблівы дзень.
Пройдзе нямнога часу, і юныя чытачы змогуць самастойна адкрываць новыя тайны на захапляючай дарозе ведаў і адкрыццяў. Пажадаем ім поспехаў на гэтым шляху пазнання!
Класны кіраўнік 1″Б» класа Н.І.Мазур