Home » Навiны » Маладосць. Здароўе. Прыгажосць.

Маладосць. Здароўе. Прыгажосць.

 

      10 красавіка 2021 года гімназічная субота праходзіла пад дэвізам “Маладосць. Здароўе. Прыгажосць.”, а каб наша здароўе было заўсёды моцным у гімназіі быў арганізаваны Дзень здароўя: вучні прынялі ўдзел у вясеннім кросе, гулялі у валейбол.

 Для усіх жадаючых працавалі гурткі і клубы: “Тэатр моды “Шарм”, “Мод-да”, “Робататэхніка”, “АБВ”, “Лінгвіст”, “Баль, баль, баль!”, “Кола сяброў”, “Юны паляўнічы і рыбалоў”. Будучыя першакласнікі наведвалі заняткі Школы ранняга развіцця.

     Вучні 6 класаў  павышалі свой інтэлектуальны ўзровень у гульне “Што? Дзе? Калі?” у рамках паседжання клуба “Эка”. Сярод вучняў 5-ых класаў адбылася 5-ая адборачная гульня турніру “Бітва розумоў”,  перамогу падзялілі вучні 5 “А” і 5 “Г” класаў.

 Піянеры гімназіі прынялі удзел у Піянерскай анлайн-субоце і ў акцыі “Дапамога пярнатым”.

 Працаваў міжшкольны педагагічны клас, у рамках “Школы абітурыента” праходзілі заняткі па матэматыцы, гісторыі, беларускай мове.

Вучні 10-11 класаў устаноў раена прынялі ўдзел у трэцім этапе репетыцыйнага тэсціравання на базе гімназіі.

 Цікавыя веды вучні атрымалі, прымаючы ўдзел у гульнёвай праграме “Я ведаю”. Удзельнікі клуба юных выратавальнікаў-пажарных пашыралі свае веды, адказваючы на пытанні гульнёвай віктарыны “Мой бяспечны дом”.

А настаўнікі гімназіі прынялі удзел у раённым суботніку, наводзячы парадак на тэрыторыі ўстановы.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”