
І нястрымна вабіў тонкім пахам
Бэзава-чаромхавы шацёр,
Але чорны цмок імклівым жахам
Кіпцюры над светам распасцёр…
Гэтыя радкі Алеся Казекі сталі эпіграфам сённяшняй гадзіны памяці «Чорная быль», якая прайшла ў 10 «А» класе. Сапраўды, інакш, як чорным цмокам, цяжка назваць тую катастрофу…
Вучні прагледзелі і абмеркавалі дакументальнае відэа па тэме, азнаёміліся з мастацкай і публіцыстычнай літаратурай, прысвечанай Чарнобылю, выступілі з вершамі, якія ім найбольш запалі ў душу.
Хочацца верыць, што не паўторыцца гэткі жах ніколі!
Мінько К.А., класны кіраўнік 10 «А» класа


