
Шосты школьны дзень прайшоў на пярэдадні Дня Перамогі прайшоў пад дэвізам “Мы жывём і памятаем”.
Адбыўся дзень здароўя “Мы – нашчадкі перамогі”. Прайшлі спаборніцтвы па шматбор`і сярод 5-7, 9,10 класаў.
Піянеры гімназічнай дружыны прынялі ўдзел ў чарговай піянерскай субоце, а потым усклалі кветкі на Брацкім кладбішчы і ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў.
Навучэнцы 1 “В” класа наведалі Дзяржынскі гісторыка-краязнаўчы музей.
Педагогі гімназіі павіншавалі дзяцей вайны -тых, хто нарадзіўся ў гады ліхалецця, а таксама прынялі ўдзел у раённым велапрабегу, прысвечаным Дню Перамогі.
У рамках прафілактыкі дзіцячага траўматызму навучэнцы 5 “В”, 5 “М” класа сустрэліся з Якімовічам В.А., прадстаўніком РАЧС. Размова ішла пра правілы бяспечных паводзін дома і на вуліцы. Для навучэнцаў 8-х класаў класныя кіраўнікі арганізавалі кінадайджэст «Бяспека на дарогах», а таксама віртуальную экскурсію ў адукацыйны цэнтар бяспечнасціжыццядзейнасці. Хлопчыкі і дзяўчынкі выконвалі заданні на віртуальных трэнажорах.
Вучні гімназіі прынялі ўдзел у раённай дыягнастычнай алімпіядзе па вучэбных прадметах «Матэматыка»(4 клас), “Грамадазнаўства” ,“Геаграфія”, «Руская мова» і «Руская літаратура», «Працоўнае навучанне», «Хімія»
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская







