19 мая 1 «А», 1″Б», «1 Г» і 1 «М» наведалі парк — музей гісторыі Сула. У кожным будынку ці хатцы нас чакалі «жыхары», якія апавядалі дзецям пра батлейку, жыцце габрэяў, ганчарства, гісторыю гербаў, кавальства, чарадзейныя зёлкі….Пад час экскурсіі па тэрыторыі разносілася мілагучная старажытная музыка. У канцы ўсіх пачаставалі духмянай гарбатай са смачным піражком. Дзеці с прыемнымі ўражаннямі вярнуліся дадому.
Класныя кіраўнікі: Калечыц І.П., Пажога А. А ., Гарэлік Т. І., Шыбко Т. А.