Home » Навiны » Аб працы школьных аздараўленчых лагераў

Аб працы школьных аздараўленчых лагераў

у летні перыяд 2021 года

З 01 па 24 чэрвеня на базе нашай гімназіі будуць працаваць чатыры лагеры з дзённым знаходжаннем. Гэта: аздараўленчы лагер “Вясёлка”для навучэнцаў 1-4 класаў, аздараўленчы лагер “Энэргія” для навучэнцаў 5-7 класаў, профільны лагер “Эрудыт”, лагер працы і адпачынку “Пчолка” і спартыўны лагер для навучэнцаў пачатковай школы.  

У лагеры вас  чакаюць: гульні на свежым паветры, спартыўныя турніры і эстафеты, конкурсы і віктарыны, экскурсіі, прагулкі ў парк і многае іншае, што будзе садзейнічаць умацаванню здароўя, развіццю творчых здольнасцей.

Лагер працы і адпачынку “Пчолка” змогуць наведваць вучні 8 класаў. Наведваючы гэты лагер, у навучэнцаў гімназіі будзе магчымасць прыняць удзел у акцыі “Нашай гімназіі – наш клопат”. Юнакі і дзяўчаты будуць  прымаць удзел у працы па  добраўпарадкаванню тэрыторыі гімназіі, а таксама будуць займацца валанцёрскай дзейнасцю. Але мы не забыліся на адпачынак і здароўе. Менавіта таму мы прапануем вам прыняць удзел у інтэлектуальных гульнях, творчых справах, розных конкурсах і спартыўных мерапрымствах. Гэта дасць вам магчыасць набыць працоўныя ўменні і навыкі, навыкі ЗЛЖ, набыць новых сяброў.

Адпачынак  у аздараўленчым лагеры – гэта магчымасць правесці канікулы цікава і з карысцю для здароўя. Не прапусціце такую магчымасць!

Сябры! Мы чакаем вас у школьных лагерах і жадаем усім вам самых карысных, самых цікавых, самых незабыўных канікул!
Кіраўніцтва гімназіі

 

 


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”