Home » Навiны » Сям`я+гімназія: погляд у адным накірунку

Сям`я+гімназія: погляд у адным накірунку

З 24 па 27 жніўня ў гімназіі г. Дзяржынска прайшлі бацькоўскія сходы. Пад час сустрэч былі асвечаны актуальныя пытанні напярэдадні новага навучальнага года.

Дырэктар гімназіі Людміла Станіславаўна Паўхлеб расказала прысутным аб арганізацыі вучэбнага працэсу ў 2021/2022 навучальным годзе, рэжыме работы ўстановы, арганізацыі харчавання. Намеснік дырэктара Людміла Іванаўна Захарава расказала, як будуць вучыцца і адпачываць гімназісты, аб новых правілах атэстацыі навучэнцаў. Пытанне пазаўрочнай занятасці акрэсліла намеснік дырэктра па выхаваўчай рабоце Святлана Іванаўна Паўлоўская.

Таксама на бацькоўскіх сходах былі закрануты пытанні бяспекі. Так, начальнік аддзялення ДАІ падпалкоўнік міліцыі Гардзевіч А.Л. засяродзіў увагу бацькоў на выкананні ПДР: наяўнасць флікераў, утрымліваючых крэслаў, акцыі “Увага – дзеці!”. Інспектар па справах непаўналетніх Макоўскі М.А. звярнуў увагу бацькоў на правапарушэнні, якія сустракаюцца сярод непаўналетніх, на бяспеку ў сацыяльных сетках, адказнасць бацькоў за выхаванне дзяцей.

 


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”